Выкарыстанне
Таблеціраваная соль (саляныя таблеткі) і соль для пасудамыечных і пральных машын выкарыстоўваюцца для змякчэння вады, водаачысткі, для дэзінфекцыі пітнай вады і рэгенерацыі смалы ў іонаабменных устаноўках.
Соль для пасудамыечных і пральных машын дзейнічае такім чынам, што вада атрымліваe адпаведную мяккасць, а мыйныя сродкі лепей раствараюцца ў вадзе, што значна паляпшае якасць мыцця.
Размякчэнне вады заключаецца ў тым, што соль выціскае паглынутыя смалой іоны кальцыю і магнію, якія ўплываюць на жорсткасць вады. Кальцый і магнiй пераходзяць у іоны натрыю. Гэты працэс адбываецца ў іонаабменных фільтрах. У часе гэтага працэсу адначасова ўстраняюцца таксама іоны жалеза, марганцу і аміяку.
Вараная соль, з якой мы вырабляем таблеціраваную соль (саляныя таблеткі) і соль для пасудамыечных і пральных машын, не змяшчае ў сабе ёду. Яна свабодная ад забруджванняў, дзякуючы чаму яна адпавядае патрабаванням еўрапейскіх стандартаў.

